Газэта "Прессбол" зноў у судзе

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс на пазоў былой бугалтаркі Дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву Сьвятланы Рамановіч да спартовай газэты "Прессбол", паведаміла радыё Свабода. Да суду спрычыніўся газэтны артыкул "Весткі з палёў", які, на думку бугальтарскага работніка, закрануў яе гонар і годнасьць.
І хоць прозьвішча самой Рамановіч у матэрыяле не ўзгадвалася, яна патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыі ў памеры 14,5 мільёна рублёў. Месяц таму, падчас папярэдняй размовы ў судзе Сьвятланы Рамановіч з рэдактарам газэты "Прессбол" Уладзімерам Беражковым і аўтаркай артыкулу Сьвятланай Парамыгінай, да міравога пагадненьня бакі не прыйшлі.
Паказальна, што "Прессбол" ужо выплачвае кампэнсацыю маральнага ўрону міністру фінансаў, кіраўніку фэдэрацыі гімнастыкі Мікалаю Корбуту. На рашэньне суду Цэнтральнага раёну рэдакцыя мусіць пералічыць Корбуту 30 мільёнаў рублёў, а асабіста Ўладзімер Беражкоў - 10 мільёнаў. Дзеля выкананьня гэтага рашэньня ў Беражкова двойчы апісвалася маёмасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international