Скарга зняволенага верніка і пратэст пракурора - у абласным судзе
Як стала вядома родным арыштаванага верніка Яна Міхайлава, бок абвінавачаньня падаў пратэст у вышэйшую інстанцыю на прысуд Менскага раённага суду.
Нагадаем, 1 лютага грамадзкі актывіст Ян Міхайлаў, які па рэлігійных прычынах хадайнічаў аб альтэрнатыўнай службе й беспадстаўна атрымаў адмову, быў прысуджаны да 3 месяцаў арышту з 6 магчымых за "ўхіленьне ад вайсковай службы".
Ян Міхайлаў падаў касацыйную скаргу на незаконнае рашэньне суду ў Менскі абласны суд. У сваю чаргу пракурор Чараповіч, які запатрабаваў для маладога хлопца 5 месяцаў арышту, падаў пратэст у суд на назадта "мяккі"прысуд.
3 лютага Ян Міхайлаў быў прызнаны Вязьнем сумленьня аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыяй "Міжнародная Амністыя".
Нагадаем, беларускай Канстытуцыяй замацанава права на альтэрнатыўную службу, хоць адпаведнае заканадаўства ў нашай краіне яшчэ не распрацавана.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















