РУП "Белпошта" не ўключыла газеты "Згода" ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2006 г.

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта рэдакцыя даведалася 8 лістапада з ліста в.а. генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірыны Самсонавай. Як і ў выпадках з "Салідарнасцю" і "Народнай воляй", "Белпошта" спасылаецца на "немэтазгоднасць" свайго далейшага супрацоўніцтва са "Згодай".
"Белпошта" звінавачвае выданне ў парушэнні ўмоваў дамовы і пералічвае некалькі выпадкаў, калі рэдакцыя не паведаміла своечасова аб пераносе даты выхаду альбо не выйшла ў належны час.
Са свайго боку, галоўны рэдактар "Згоды" Аляксей Кароль кажа, што заўсёды інфармаваў прадпрыемства пра змены ў графіку выхаду газеты. Ён падкрэслівае, што, да прыкладу, 25-га сакавіка газета не выйшла з прычыны ператрусу ў рэдакцыі 24 сакавіка, пад час якога міліцыя забрала кампутары.

"Калі адначасова скасоўваюца дамовы з трыма газетамі, значыць, прычыну трэба шукаць у іншым", - упэўнены А. Кароль. Ён разглядае гэта як працяг доўгатэрміновай кампаніі па зачыстцы інфармацыйнай прасторы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. "Аперацыя распачата загадзя, каб выглядала, нібыта дамовы скасоўваюцца не з палітычных прычын", - лічыць А. Кароль. На яго думку, перакрыўшы газетам шляхі легальнага друку і распаўсюду ў Беларусі, улады тым самым рыхтуюць глебу для іх канчатковай ліквідацыі. "Газета як інфармацыйны праект цяпер можа існаваць альбо рэтранслюючы афіцыйную пазіцыю, альбо калі яна распаўсюджваецца напаўлегальна, як гэта было да 1917 году і ў савецкія часы", паведаміла прэс-служба БАЖу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international