Журналіст газеты "Борисовские новости" Аляксандр Абрамовіч незадаволены дзеяннямі барысаўскай міліцыі, якая марудзіць завядзеньне крымінальнай справы з нагоды ягонага зьбіцьця

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст газеты "Борисовские новости" Аляксандр Абрамовіч незадаволены дзеяннямі барысаўскай міліцыі, якая адразу ж адпусціла чалавека, што напаў на яго ўвечары 8 лістапада. Пра гэта ён заявіў у гутарцы са службай маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Міліцыянты па настойлівай просьбе А. Абрамовіча паведамілі яму імя і прозвішча нападніка, які аказаўся супрацоўнікам аднаго з мінскіх прыватных прадпрыемстваў. Аднак просьба пацярпелага аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця будзе разгледжана толькі праз 10 дзён.
Сп. Абрамовіч па-ранейшаму звязвае напад са сваёй журналісцкай дзейнасцю - у прыватнасці, ў недзяржаўнай газеце "Згода", дзе неаднаразова публікаваліся яго матэрыялы на дастаткова вострыя палітычныя тэмы.
Галоўны рэдактар "Згоды" Аляксей Кароль пацвердзіў прэс-службе БАЖ, што А. Абрамовіч з'яўляецца сталым аўтарам яго выдання. Ён не выключае, што яго артыкулы маглі стаць адным з матываў нападу на журналіста.
Нагадаем, што 8 лістапада ўвечары непадалёк ад дома Алеся Абрамовіча на яго напаў невядомы і нанёс яму некалькі ўдараў па галаве, твары і тулаве. Непадалёк аказаліся знаёмыя журналіста, якія затрымалі нападніка і адвялі яго ў міліцыю. Барысаўская міліцыя заяўляе, што мела месца "канфліктная сітуацыя паміж Абрамовічам і ўстаноўленай асобай" і збіраецца даследаваць гэты інцыдэнт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international