Затрыманьні пад час акцыі салідарнасьці ў Менску

2010 2010-02-09T09:18:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcija.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю. Усе затрыманыя цяпер на волі.

Сябры затрыманых актывістаў больш за дзьве гадзіны тэлефанавалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, дзе ім не давалі ніякай інфармацыі наконт затрыманых удзельнікаў акцыі. Толькі калі выйшаў першы з затрыманых удалося высьветліць, як абыходзіліся зь імі ў пастарунку.

А 6-й вечара на Кастрычніцкай плошчы прадстаўнікі розных моладзевых арганізацый сталі з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі, якія сёньня год як знаходзяцца за кратамі. Адразу ж да іх падбеглі спэцназаўцы і міліцэйскае кіраўніцтва сталіцы. Ззаду пад’ехалі два аўтобусы. Маладыя людзі селі на брук і схапіліся за рукі.
Лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель распавёў, што было далей:
“Мы счапіліся за рукі, каб нас па адным не вырывалі. Тым ня менш ланцуг разарвалі. Некаторых зьбівалі, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка. Ужо тры-чатыры месяцы такога жорсткага абыходжаньня я ня бачыў”.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве.
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч разам зь некалькімі актывістамі трапіў у другі аўтобус. Ён паведаміў, што ім пашанцавала, бо іх туды не цягнулі і абыходзіліся больш-менш карэктна.

“Мяне не цягнулі за рукі за ногі, а завялі ў аўтобус разам з трыма актывістамі. Потым па дарозе спыніліся і нас перавялі ў першы аўтобус. Не зьбівалі, нават ніякіх славесных абразаў не было.
У міліцыі спачатку прымусілі выгрузіць усе рэчы зь кішэняў і пакласьці іх у шапкі. Гэта ўсё склалі ў адным з пакояў. Нас прымусілі стаяць у калідоры тварам да сьцяны. Вось такім чынам стаялі зь дзьве гадзіны, а потым пачалі нас адпускаць”.
Артуру Фінькевічу сёньня споўнілася 25 гадоў. Свой дзень народзінаў ён вырашыў адзначыць такім чынам.
“Натуральна, калі мае паплечнікі вырашылі выйсьці сёньня на плошчы, я ня мог не пайсьці, таму што гэта выглядала б непрыстойна. У любым выпадку я лічу, што, калі ёсьць акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі, то варта хадзіць на гэтыя акцыі, тым больш мне.
Я таксама быў у такой сытуацыі, як цяперашнія палітвязьні. Я разумею наколькі важная такога кшталту падтрымка”.
Былі затрыманыя:

Артур Фінькевіч,

Яўген Афнагель,

Павел Пракаповіч,

Андрэй Кузьмінскі,

Андрусь Крэчка, 

Павел Чудук,

Людвіся Атакулава,

Мікола Дземідзенка,

Аляксандар Барадзінчык,

Уладзімер Дзявятка, 

Уладзімер Яроменак

Паліна Кур’яновіч,

Максім Вінярскі,

Мікіта Яновіч,

Іван Новік,  

Ірына Пятрова,

Наста Тумашык,

Юлія Глушыцкая,

Марыя Шаўлоўская,  

Кацярына Людвіг.
Затрыманыя ўдзельнікі пікету заявілі, што абавязкова будуць удзельнічаць у вулічных акцыях. Найбліжэйшая адбудзецца 14 лютага ў дзень сьвятога Валянціна. Празь дзень 16 лютага — акцыя салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international