Галоўныя навіны
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
14.02.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага
11.02.2010
Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
09.02.2010
Правы чалавека ў 2009 годзе: тэндэнцыі і ўплывы


Прадстаўнікі палітычнай апазіцыі будуць прадстаўлены ў некаторых акруговых камісіях

08.02.2010. Тэгі: выбары-2010.

Завершыўся чарговы этап выбарчай кампаніі – фармаванне акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў і Менгарсавету. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абагульняюць атрыманую з рэгіёнаў інфармацыю.

Адразу варта адзначыць, што даволі высокую актыўнасць прадэманстравалі палітычныя партыі, якія накіравалі 468 прадстаўнікоў у склад камісіяў (гэта 8,5% ад агульнай колькасьці вылучэнцаў).

 

Менск

Сябрамі сталічных камісій зацверджаны 25 прадстаўнікоў палітычных партый: 8 ад КПБ, 6 ад ЛДП, 4 ад “Справядлівага свету”, 3 ад сацыяльна-спартыўнай партыі, па 2 ад АГП і Партыі БНФ.

Такім чынам, чацвёра прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" уключаныя ў склад акруговых выбарчых камісій Менска. Намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў лічыць, што гэтай колькасці недастаткова, паколькі падаваліся кандыдаты ва ўсе дзевяць камісій, але гэта лепш, чым нуль. Бо на мінулых мясцовых выбарах ад партыі левых у склад раённых камісій не патрапіў ніводзін кандыдат.

Актывісты "Справядлівага свету" (яшчэ зусім нядаўна Партыі камуністаў Беларускай) уключаныя ў Першамайскую раённую камісію (Генрых Сіманоўскі), Цэнтральную (Уладзімір Бартошык), Маскоўскую (Іна Палегенькая) і выбарчую камісію Партызанскага раёна (Нэлі Глябко).

Валерый Ухналёў лічыць, што прысутнасць сяброў партыі "Справядлівы свет" у складзе камісій дазволіць бачыць выбарчы працэс знутры і па меры магчымасці ўплываць на адкрытасць і дэмакратычнасць выбараў.

- Усе чацвёра нашых актывістаў - гэта дасведчаныя людзі, якія неаднаразова ўваходзілі ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню, - заўважыў Валерый Ухналёў. - Яны здольныя спыніць парушэнні на выбарчым участку і не пабаяцца выказаць меркаванне, адрознае ад астатніх. Праўда, далей асобнага меркавання, прыкладзенага да пратаколу, справа, мусіць, не пойдзе, паколькі рашэнне ўсё роўна прымаецца большасцю галасоў у гэтых самых камісіях.

 

Гародня

Пры фармаванні акруговых камісій прынцып, па якім ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый патрэбна не менш траціны сяброў, вытрыманы. Толькі ад апазіцыйных структураў увайшло усяго 10 чалавек на 60 акругаў, 6 - ад партыі “Справядлівы Свет”, 3 ад БСДГ  і 1 ад АГП. У кожную ж з акруговых камісій патрапіла па 13 асобаў. Такім чынам, з 780 сябраў акруговых камісій на Гарадзеншчыне толькі 10 апазіцыянераў.

Трэба дадаць, што ўжо скончыліся суды па скаргах палітычных партый, якія аспрэчвалі адмовы ва ўключэнні сваіх вылучэнцаў у тэрытарыяльныя камісіі. У Гародні прайшлі паседжанні Гарадзенскага абласнога суда па скарзе БСДП, якая аспрэчвала неўключэнне Віктара Сазонава ў Гарадзенскую абласную выбарчую камісію, і суда Ленінскага раёна Гародні па скарзе Партыі БНФ на неўключэнне Вадзіма Саранчукова ў Гарадзенскую гарадскую выбарчую камісію. Суды адмовілі ў задавальненні скаргаў, спасылаючыся на тое, што трэцяя частка камісій сфармавана з палітычных партый і грамадскіх арганізацый. У тым, што кандыдатуры прадстаўнікоў Партыі БНФ і БСДГ нават не абмяркоўваліся, суды не убачылі парушэнняў.

 

Брэст

6 прадстаўнікоў Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” трапіла ў склад акруговых выбарчых камісій Брэсцкай вобласці.

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской суполкі партыі Дзенісенка Людміла, з 9 заяўнікаў па гораду Брэсту ў склад акруговых выбарчых камісій было ўключана 3 асобы. Па аднаму прадстаўніку “Справядлівага свету” трапіла ў акруговыя камісіі Брэсцкага раёну, горада Баранавічаў і горада Бярозы. Усяго па вобласці партыя “Справядлівы свет” вылучала 14 чалавек.

  

Наваполацк

У Наваполацку ў склад  43-яй Паркавай акружной камісіі па выбарах у абласны Савет дэпутатаў уключаны Уладзімір Кунцэвіч, сябра Партыі БНФ. Праўда, не як прадстаўнік партыі, а як сябра абласной грамадскай арганізацыі, якая ўжо не адзін год займаецца праблемамі мясцовага самакіравання.

Адбылося першае паседжанне камісіі, на якім былі абраныя яе старшыня, ягоны намеснік і сакратар. Быў таксама складзены спіс дзяжурстваў сяброў камісіі на бліжэйшы час. Уладзімір Кунцэвіч заступіць на “баявую вахту” ў бліжэйшую суботу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования