Прэзідыум Мінскага гарадзкога суда адмяніў рашэньне суда Першамайскага раёна сталіцы па зыску ГА "Воля да развіцця" (г. Слонім) супраць Белтэлерадыёкампаніі

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9-га лістапада Прэзідыўм Мінскага гарадзкога суда адмяніў рашэньне суда Першамайскага раёна г. Мінска, згодна з якім Белтэлерадыёкампанія павінна была абвергнуць распаўсюджаную ў праграме "Панарама" інфармацыю, паведаміла прэс-служба БАЖу. Такім чынам суд задаволіў пратэст намесніка старшыні Вярхоўнага суда Аляксандра Федарцова.
14 лютага г.г. суд Першамайскага раёна Менску пад старшынствам суддзі Лідзіі Целіцы часткова задаволіў зыск ГА "Воля да развіцця" (г. Слонім) супраць Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі яго старшыні Міхаіла Варанца і аб абароне дзелавой рэпутацыі гэтага грамадскага аб'яднання.
Суд прызнаў непраўдзівымі і ганебнымі звесткі пра ГА "Воля да развіцця", распаўсюджаныя 16.03.2004 года ў вечаровым выпуску праграмы БТ "Панарама", і абавязаў Белтэлерадыёкампангію абвергнуць іх. (У праграме журналіст Мікалай Мяльячэнка заявіў, што, "па некаторых дадзеных,... пан Варанец стварыў так званы рэсурсны цэнтр, мэтай якога магло быць фінансаванне апазіцыйных структур... У выніку дапусціў значныя падатковыя парушэнні і не забяспечыў правільнае налічэнне падаткаў…"; "...калі замежныя Фонды не падтрымаюць фінансава гора-прадпрымальніка, яго падазроная дзейнасць на гэтым спыніцца".)
Аднак Белтэлерадыёкампанія адмовілася абвяргаць сваю інфармацыю, спрабуючы абскардзіць рашэнне суда. Нават пасля таго, як касацыйная інстанцыя прызнала абгрунтаванасць прысуду, дзяржаўнае тэлебачанне не выканала рашэння суда, за што 24 жніўня г.г. Белтэлерадыёкампанія і была аштрафаваная.
20 кастрычніка першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь А.Федарцоў накіраваў у прэзідыум Мінскага гарадскога пратэст з просьбай адмяніць рашэнне суда Першамайскага раёна горада Мінска як незаконнае і неабгрунтаванае. Ён палічыў, што прыведзеныя выказванні журналіста Мельячэнкі "маюць характар меркавання".
Каментуючы рашэнне прэзідыюму Мінгарсуда, які задаволіў пратэст А. Федарцова, М. Варанец выказаў меркаванне, што, калі б суд пакараў недобрасумленных прапагандыстаў, яны б з меншай ахвотай выконвалі такія "замовы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international