Канстытуцыйны суд адмаўляецца разглядаць пытанне пра арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса

2010 2010-02-08T16:33:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст "Маладога фронту" Кірыл Атаманчык  яшчэ ў снежні 2009 году накіраваў зварот у Канстытуцыйны Суд. Актывіст прасіў  старшыню КС Міклашэвіча  разгледзець яго зварот і даць заключэнне  пра адпаведнасць артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь артыкулу 36 Канстытуцыі і артыкулу 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

- 28 студзеня 2009 году я атрымаў адпіску з Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка сакратарыята А.В.Юрагі, у якой ён адмаўляе мне ў праве на зварот у Канстытуцыйны Суд, - распавядае К.Атаманчик. 

У адказе начальніка сакратарыята Канстытуцыйнага Суда паведамлялася наступнае:

"Прапановы аб праверцы нарматыўных прававых актаў на прадмет канстытуцыйнасці мае права уносіць ў Канстытуцыйны Суд прэзідэнт Беларусі, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны Суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і Савет Міністраў. Іншыя асобы могуць толькі апіляваць да пералічаных органаў улады".

- Я лічу, што сакратарыят не ўпаўнаважаны адмаўляць мне ў маім канстытуцыйным праве на зварот у дзяржаўныя органы, - абураецца маладафронтавец.

Па словах Атаманчыка, ён не згодны з адпіскай і ўжо піша скаргу на дзеянні начальніка сакратарыята.  Малады чалавек мае намер і далей дамагацца разгляду свайго звароту ў Канстытуцыйным Судзе.

Варта адзначыць, што Кірыл Атаманчык ужо адправіў зварот у Камітэт ААН па правах чалавека, у якім паведамляе  пра парушэнне Рэспублікай Беларусь яго права на свабоду асацыяцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international