Затрыманьні ў Магілёве

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ўвечары 08 лістапада ў раёне Савецкага пляцу Магілёва былі затрыманыя сябра ЗУБРу Ўладзіслаў Бародка ды сябра АГП Дзяніс Залуцкі. Затрыманьнем кіраваў старшына міліцыі Савіцкі Руслан Уладзіміравіч. Маладыя людзі займаліся распаўсюджваньнем газэты "16". Пасьля таго, як затрыманых даставілі ў апорны пункт АП-1 Ленінскага раёну г. Магілёва па зав. К. Лібкнехта, ў іх былі сканфіскаваныя каля 400 асобнікаў выданьня, налепкі, прысьвечаныя "Дню салідарнасьці" ды значыкі "люблю Беларусь". Пазбней таксама быў затрыманы зубровец Яўген Сувораў, які фатаграфаваў падзеі ў апорцы з завулку праз вакно.

Прадстаўніком затрыманых выступіў юрыст магілёўскага аддзяленьня ПЦ "Вясна" Барыс Бухель, дзякуючы чаму актывістам былі вернутыя налепкі ды значыкі. Пасьля складаньня пратаколу выняцьця рэчаў апазыцыянэры былі вызваленыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international