Брэст: Маладафронтаўца Івана Стасюка падазраюць у злосным хуліганстве

2010 2010-02-06T21:41:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа па Артыкуле 339.1 КК РБ (злоснае хуліганства) заведзена ў адносінах да грамадскага актывіста з Брэста Івана Стасюка.

30 студзеня Івану Стасюку прыйшла позва з’явіцца ў міліцыю ў якасці сведкі па справе аб бойцы, якая адбылася вечарам 23 студзеня ў цэнтры Брэста на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава.  Актывіста выклікалі згодна паказанняў відавочцы, які па фатаздымкам нібыта пазнаў у адным з удзельнікаў бойкі І.Стасюка. Брэсцкі актывіст у гэты дзень пайшоў у міліцыю даваць тлумачэнні.

3 лютага яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, пасьля чаго да месца, дзе ён знаходзіўся, прыехалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі актывіста ў Ленінскага РАУС.  Праз некалькі гадзін сведка Стасюк быў перакваліфікаваны ў падазронага па крымінальнай справе і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на трое сутак. Пасля гэтага на допыты ён папрасіў адваката. Зараз ён з’яўляецца падазроным у здзейсненні “хуліганства” згодна Артыкула 339.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

6 лютага актывіста адпусцілі. Ні пдпіскі аб нявыездзе, ні падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства ў яго не бралі.

Актывіст расцэньвае гэтую справу як палітычна матываваную і звязвае яе з выбарчай кампаніяй, якая распачалася ў краіне.

-- У гэтым інцыдэнце я не ўдзельнічаў. А тое, што знайшоўся нейкі сведка, які ўказвае выключна на мяне, пераконвае мяне ў тым, што ўсё менавіта з-за майго жадання браць удзел у выбарчай кампаніі.

Іван Стасюк з’яўляецца сябрам міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”, зарэгістраванай у Чэхіі.  За апошнія паўгады пракуратура горада Брэста вынесла пісьмовыя папярэджанні за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі маладафронтаўцам з Брэста Міхасю Ільіну і Юліі Пашко.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international