Орша: Вылучэнне ад "Белай Русі" наўздагон

2010 2010-02-06T17:13:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", аршанскія арганізацыі БСДП(Г) і партыі "Справядлівы свет" звярнуліся ў пракуратуру Аршанскага раёна са скаргай на парушэнні падчас фармавання раённай камісіі па выбарах. Прадстаўнікоў гэтых партый у дадзеную камісію не ўключылі, у ёй наогул няма ні аднаго вылучэнца ад партый; а колькасць асоб, вылучаных ад грамадскіх арганізацый, складае ў парушэнне арт. 34 Выбарчага кодэкса меней адной траціны ад агульнага ліку сяброў камісіі.

Адказу з пракуратуры пакуль не атрымана, затое мясцовая "Аршанская газета" ў сваім нумары за 6 лютага апублікавала ад імя райвыканкама ўдакладненне. Аказваецца, сябра камісіі Бажкоў Аляксандр Канстанцінавіч быў вылучаны не толькі ад грамадзян шляхам збору подпісаў, як пра гэта паведамлялася раней, але і яшчэ ад РГА "Белая Русь".

Па меркаванні кіраўніка аршанскай арганізацыі Партыі БНФ Алеся Шутава, чыноўнікі проста заднім чыслом вырашылі выправіць выяўлены промах і аформілі пратакол вылучэння ад "Белай Русі" ўжо пасля таго, як грамадскасці стала вядома пра парушэнні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international