У камісіях відавочны гендэрны перакос
05.02.2010.
Тэгі: выбары-2010.
У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій Менскай вобласці пераважную большасць складаюць жанчыны - 82 працэнты. Пра гэта паведаміла 4 лютага газета менскай абласной вертыкалі "Мінская праўда" у матэрыяле аб прэс-канферэнцыі старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.
Чым абумоўлены гэтакі відавочны перакос гендэрнай палітыкі, мяркуючы па артыкулу журналісткі Святланы Харсун, спадарыня Ярмошына не растлумачыла, але заявіла, што яе "не цікавіць палітыка". Відаць, і гендэрная таксама.
Не растлумачыла Ярмошына і такі казус, як тое, чаму пры самым меншым конкурсе прэтэндэнтаў на месца ў выбарчай камісіі Менскай вобласці - тут 19 чалавек прэтэндавалі на 13 месцаў, за бортам апынуліся выключна прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
17.06.2010 Скарга Рамашкевіча не задаволеная
16.06.2010 З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт
16.06.2010 Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам
08.06.2010 Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








