Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Дзярждэпартамэнт ЗША адмовіў ва ўездной візе ў ЗША дэпутату верхняй палаты Нацыянальнага сходу Мікалаю Чаргінцу, які зьбіраўся удзельнічаць у чарговай сэсіі генэральнай асамблеі ААН.

09.11.2005.

На думку Мікалая Чаргінца ў візе яму адмоўлена на той падставе, што год таму, прыехаўшы на сэсію ААН, ён таксама працаваў назіральнікам на выбарах прэзыдэнта ЗША. Нібыта гэта ўспрынятае як супярэчаньне мэце ягонага прыезду і патлумачана гэтак, што ён ўвёў у зман мясцовыя ўлады.
Сам беларускі палітык лічыць, што ніякага парушэньня не было. Вось што Мікалай Чаргінец распавёў пра свой ўдзел ў назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША ў лістападзе 2004 году радыё Свабода: “Я ўдзельнічаў як афіцыйны сябра дэлегацыі АБСЭ па назіраньнях за выбарамі. Гэтыя назіраньні былі афіцыйна ўзгодненыя з Дзярждэпартамэнтам ЗША. Мне Дзярждэпам была вызначаны акруга, за якой я мусіў назіраць. І там я знаходзіўся як афіцыйны прадстаўнік АБСЭ паводле запрашэньня Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША. Я не выходзіў за межы назіраньня”.
Паводле Мікалая Чаргінца, амэрыканскія ўлады паквіталіся зь ім за тую крытыку на іх адрас, якую ён выказаў на сэсіі генэральнай асамблеі ААН і пазьней адносна выбарчай сыстэмы ЗША. У ААН Мікалай Чаргінец выказаўся супроць эканамічнай блякады Кубы і абверг крытычныя заявы ў галіне правоў чалавека на адрас беларускага кіраўніцтва.
Пасьля вяртаньня з ЗША спадар Чаргінец крытыкаваў выбарчую сыстэму гэтай краіны і выказаўся ў падтрымку жыхароў Вашынгтону, якія зьвярнуліся да яго падчас змаганьня за свае выбарчыя правы.
“Такім чынам, жыхары сталіцы ЗША пазбаўленыя права выбіраць свайго прэзыдэнта. І мне як прадстаўніку АБСЭ перадалі зварот ад грамадзкай арганізацыі на гэты конт ў самой мэрыі Вашынгтону. У прысутнасьці кіраўнікоў мэрыі і гэтай грамадзкай арганізацыі. Скажыце, ў чым можа быць мая віна?” -- выказаўся палітык.
Мікалай Чаргінец не ўдакладніў, якая грамадзкая арганізацыя з Вашынгтону папрасіла ягонай дапамогі. Адмову ў амэрыканскай візе беларускі палітык ня лічыць для сябе “жалобнай падзеяй”: “Гэта яшчэ раз дэманструе падыход ўладаў ЗША да дэмакратыі”.
У амбасадзе ЗША ў Беларусі не ўдалося атрымаць камэнтару да адмовы ў візе Мікалаю Чаргінцу. Там паведамілі, што візавыя пытаньні не камэнтуюць.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования