Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


"Народная Воля" і "Салідарнасьць" выдаленыя з падпіснога каталогу

09.11.2005.

Незалежныя газэты "Народная Воля" і "Салідарнасьць" ня ўключаныя ў падпісны каталог на 2006 год, паведаміла радыё Свабода. Рэдактары гэтых выданьняў атрымалі ліст ад кіраўніцтва прадпрыемства "Белпошта", у якім тлумачыцца, што з 1 студзеня наступнага году спыняецца супрацоўніцтва з гэтымі газэтамі.
Кіраўніцтва "Белпошты" тлумачыць свой крок наступнымі словамі: "Кожны суб'ект гаспадараньня ў сваёй камэрцыйнай дзейнасьці мае права кіравацца эканамічнай мэтазгоднасьцю".
Рэдактар "Салідарнасьці" Аляксандар Старыкевіч і шэф-рэдактар "Народнай Волі" Сьвятлана Калінкіна мяркуюць, што гэтае рашэньне ня ўласна "Белпошты", а хутчэй за ўсё было прынятае значна вышэй.
Сьвятлана Калінкіна лічыць, што пазбаўленьне чытачоў "Народнай волі" падпіскі ёсьць працягам кампаніі супраць газэты, якая пачалася ў кастрычніку. Тады друкарня "Чырвоная зорка" адмовілася друкаваць "Народную Волю", а прадпрыемства "Белсаюздрук" распаўсюджваць яе праз сваю сетку.
Аляксандар Старыкевіч і Сьвятлана Калінкіна лічаць, што ў цяперашніх умовах стварыць незалежную сыстэму распаўсюду ня вельмі рэальна. Бо гэтая дзейнасьць падлягае ліцэнзаваньню.
Сьвятлана Калінкіна сумняюцца, што Міністэрства сувязі дасьць дазвол на такую дзейнасьць недзяржаўным распаўсюднікам.
"Пасьля гэтага кроку ўладаў для недзяржаўных СМІ надыходзіць эпоха самвыдату і інтэрнэту" - цытуе БелаПАН Аляксандра Старыкевіча. А Сьвятлана Калінкіна гаворыць, што выданьне газэты цяпер ня можа існаваць як бізнэс.
На яе думку, грамадзка-палітычную недзяржаўную газэту трэба выдаваць так, каб яе можна было раздаваць на вуліцы людзям бясплатна, а яе наклад мусіць быць ня меншым за наклад "Советской Белорусии".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования