Міліцыянты разагналі пікет у Талочыне

Фота \"Радыё Свабода\"
Фота \"Радыё Свабода\"

Жыхар Талочына Мікола Пятрушэнка паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты разагналі пікет жыхароў гораду, якія пратэставалі супраць бязьдзеяньня мясцовых уладаў.

Сп.Пятрушэнка распавёў, што больш за месяц на тэрыторыі паловы гораду не працуюць водаразборныя калёнкі. Вуліца Дарожная і прылеглыя вуліцы да тэкстыльнай фабрыкі засталіся без вады.
Жыхары зьвярталіся са скаргамі ў камунальную гаспадарку, але, паводле Міколы Пятрушэнкі, ніякіх адказаў не атрымалі.
4 лютага жанчыны запрасілі да сябе карэспандэнта Івана Шульгу. Але яго арыштавалі на 10 сутак.
Сёньня ў Талочын прыехалі міліцыянты з Віцебску. У 7.20 раніцы на знак пратэсту супраць бязьдзеяньня ўладаў некалькі чалавек паспрабавалі перакрыць вуліцу. Міліцыянты адразу разагналі пікет.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international