Помнік архітэктуры 19 стагодзьдзя -- будынак №27 на вуліцы Гандлёвай, павінен быць знесены да 1 сьнежня

2005 2005-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будынак №27 на вуліцы Гандлёвай быў пабудаваны ў 19 стагодзьдзі. Спачатку гэта быў жылы дом, фасад якога ўпрыгожвалі бальконы з унікальнымі ажурнымі парэнчамі з чыгуну. Потым там месьціўся інтэрнат журфаку. У гады студэнцтва там жыў Алесь Адамовіч. Гэты будынак на Гандлёвай вуліцы — апошні, які захаваўся на схіле ад Верхняга да Ніжняга рынкаў Менску дасавецкага часу. Зараз поўным ходам ідзе праца па яго разбурэньню. Будаўнікі ўжо разабралі амаль увесь дах дому. Як паведамілі Радыё Свабода рабочыя будаўнічага трэсту №4, якія працуюць на гэтым аб’екце, ім загадана цалкам зьнесьці дом да 1 сьнежня.

Уладзімер Папруга, які два гады працаваў дзяржаўным інспэктарам у ахове гістарычна-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму, ня згодны з тым, што будынак №27 на вуліцы Гандлёвай не падлягае рэстаўрацыі: “Мы практычна на тыя самыя граблі наступаем з кожным аб’ектам на працягу 50—60 гадоў. Мы да кожнага новага аб’екту падыходзім з чыстага аркуша. Нібыта не было ранейшай гісторыі, не было гэтых праблемаў з рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй”.

Адзін з удзельнікаў пікету ў абарону будынку на мінулым тыдні быў сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, які так пракаментаваў, чаму прадстаўнікі грамадзкасьці аказаліся ня здольныя наладзіць штодзённае пікетаваньне, каб абараніць архітэктурны помнік ад разбурэньня: “Гэта такая беларуская праблема, мне здаецца. Гэта — нашая праблема, абсалютна беларуская. Нават ня польская і не расейская. Камэнтаваць гэта цяжка вельмі і прыкра”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international