У Оршы ў складзе акругаў неіснуючыя вуліцы

2010 2010-02-04T19:30:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэталёвае вывучэнне нарэзкі акругаў па выбарах Аршанскага гарадскога Савета дае падставы для высновы пра няякасна праведзеную гарвыканкамам і тэрытарыяльнай камісіяй працу.

Так, у склад Цэнтральнай акругі № 1 уваходзяць 1-ы Менскі і 2-і  Замкавы завулкі, якіх насамрэч у горадзе няма ўжо некалькі гадоў. У Ленінскую акругу № 5 уключаны даўно знесены завулак Піянерскі. У складзе Ларынаўскай акругі № 9 знаходзяцца 1-ы і 2-і Магілёўскія завулкі, якіх няма на мапе горада аж з 1960-х гадоў. У Дняпроўскай акрузе № 17 нечакана ўваскрэслі дамы № 42, 42а, 44 і 48, пра існаванне якіх памятаюць хіба што старажылы.

У той жа час у склад ніводнай з акругаў не ўключаны рэальна існуючыя ў 2010 годзе і населеныя жыхарамі завулкі Цэліка, Шакміна, Ураджайны, Рынкавы і праезд Метэаралагічны.

Безумоўна, вывучэнне гістарычнага мінулага горада – занятак карысны. Разам з тым, шматлікія аршанцы сумняваюцца, што для экскурсаў у гісторыю працаўнікі гарвыканкама і тэрытарыяльнай камісіі абралі ўдалую нагоду.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international