Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат стаўся дзяржаўнай уласнасьцю -- ў статутным капітале прадпрыемства доля дзяржавы павялічана з 47% амаль да 76%.

2005 2005-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэлюлёзна-кардонны камбінат у Сьветлагорску адным зь першых зьведаў беларускую прыватызацыю. У акцыянэрнае таварыства ён быў ператвораны ў 1994 годзе. А нядаўна тут праведзена эмісія на 17 зь лішкам мільярдаў рублёў. Дадаткова выпушчана амаль 1,5 мільёна акцыяў. Як вынік, доля дзяржавы ў статутным капітале камбінату павысілася ледзь не да 76%. Адпаведна зьменшылася доля іншых акцыянэраў камбінату, больш як на палову зьменшылася доля фізычных асобаў, у ліку якіх рабочыя камбінату.
“Нас не пыталі, забралі акцыі — і ўсё. Сказалі, што дзяржава бярэ прадпрыемства пад свой кантроль. Яна дапаможа будаўніцтву другой чаргі камбінату. Таму і забралі нашы акцыі. Будуць надалей працягваць камандаваць намі, мы сталі рабамі. Начальнік захоча — пакіне нас на працы, захоча — выганіць”, — сказаў адзін з рабочых камбінату карэспандэнту радыё Свабода.
Вярнуць кантрольны пакет акцыяў прадпрыемства ва ўласнасьць дзяржавы запатрабаваў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня камбінату ў чэрвені 2003 году. Гэта стала галоўнаю падставай выдзяленьня бюджэтных сродкаў на заканчэньне будаўніцтва другой чаргі вытворчасьці нябеленай цэлюлёзы.
Як паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара камбінату Валеры Раманенка, інвэстыцыі ў выглядзе бюджэтнай пазыкі атрыманы яшчэ летась. Прыкладна празь месяц на камбінаце плянуюць запусьціць новую вытворчасьць па выпуску нябеленай цэлюлёзы. Праўда, магутнасьць другой чаргі складзе каля 10 тысяч тон цэлюлёзы на год — у пяць разоў меней, чымсьці планавалася раней. Проста на новых плошчах арганізоўваецца яшчэ лесапільная вытворчасьць дзеля выпуску піламатэрыялаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international