Барысаў: Удзел сябраў АГП у выбарах будзе залежыць ад фармавання ўчастковых камісій

Тэгі: выбары-2010

Як паведаміў  старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхась Васільеў, не менш за восем сябраў яго партыі гатовыя балатавацца на выбарах у мясцовыя Саветы ў Барысаўскім рэгіёне. Аднак канчатковае рашэнне пра ўдзел у выбарах прадстаўнікі АГП прымуць пасля фармавання ўчастковых камісій.

"Калі ў іх склад не ўвойдуць актывісты дэмакратычнай апазіцыі, удзел у выбарах з загадзя прадказальным "элегантным" вынікам не мае ніякага сэнсу. Мяркуючы па тым, як былі ўтвораны Менская абласная і Барысаўская раённая выбарчыя камісіі, так званая лібералізацыя выбарчага працэсу - нішто іншае як фарс. Але, тым не менш, у нас людзі баявыя, не ўсе адмовяцца здавацца без бою.  Тры чалавека збіраюцца ісці "да пераможнага канца", - заявіў Міхась Васільеў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international