Менск: У кожную камісію – па прэтэндэнту

2010 2010-02-04T17:22:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” і Партыя БНФ падалі заявы на ўключэнне сваіх прэтэндэнтаў ва ўсе дзевяць тэрытарыяльных выбарчых камісіі Менска, якія выконваюць функцыі акруговых. Па меркаванні намесніка старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага, добра, калі адзін з 18 кандыдатаў будзе ўключаны ў склад адной з іх.

– Мы робім стаўку на Юрася Пальчэўскага, якога на працягу некалькіх гадоў рэгулярна ўключаюць у склад камісій, – заўважыў Вадзім Канапацкі. – Думаем, ён увойдзе і на гэты раз, але наконт астатніх вялікі сумнеў.

Як прадстаўнік БНФ Юрась Пальчэўскі ўваходзіў у склад розных камісій: у Менскай гарадской, з’яўляўся сакратаром акруговай камісіі, на мінулых мясцовых выбарах таксама патрапіў у тэрытарыяльную.

Сярод кандыдатаў у члены тэрытарыльных камісій Менска, што выконваюць функцыі акруговых, – сябры партыі Уладзімір Лабковіч і Юрась Чавусаў, якіх не ўключылі ў склад Менскай гарадской выбарчай камісіі.

Ідэальна, канечне, было б увайсці ў склад камісій ўсіх узроўняў, – распавёў Вадзім Канапацкі. – Таму мы падавалі заявы і ў Менскую гарадскую камісію, падаём сваіх людзей і зараз, і ва ўчастковыя камісіі таксама будзем накіроўваць кандыдатаў ад партыі і грамадскага аб’яднання БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international