Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў Генэральную пракуратуру
04.02.2010.
Тэгі: крымінальная справа, сімволіка, Генеральная пракуратура.
Крыніца: .
Віцебскі сябар КХП БНФ спадар Каваленка кажа, што ўжо больш за тыдзень ён ня мае ніякіх зьвестак па сваёй крымінальнай справе: сьледчая Аксана Муравіцкая яго не выклікае і ніякіх сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам не адбываецца.
Тое, што ягоную справу перадалі ў Менск, на думку Сяргея Каваленкі, можа быць зьвязана зь перакваліфікацыяй абвінавачаньня. Да гэтага часу актывіста, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску, вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У прыватнасьці, ён быў абвінавачаны ў парушэньні часткі першай артыкула 339 (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і дэманструюць відавочную непавагу да грамадзтва, і суправаджаюцца прымяненьнем гвалту або пагрозай яго прымяненьня або зьнішчэньнем ці пашкоджаньнем чужой маёмасьці або адзначаюцца па сваім зьмесьце выключным цынізмам (хуліганства). Пакараньне паводле гэтага артыкула — да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама актывіста абвінавачваюць паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак). За гэта Сяргею Каваленку можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
Навіны па тэме
10.03.2010 Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)
09.03.2010 Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
09.03.2010 Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча
04.03.2010 Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






