Журналіста Белсату Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак

2010 2010-02-04T11:59:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shulga.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Журналіста Белсату Іван Шульгу вязуць у суд Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі.

Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Меснку 3 лютага пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат.
Каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу.

Як паведамляе "Наша Ніва", суд праходзіць у закрытым рэжыме, з залі павыганялі журналістаў.

Прэс служба БАЖ піша:  Толькі што (12.41) карэспандэнт прэс-службы БАЖ перадаў, што ў суд прыехала адвакатка юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна г. Мінска Святлана Гарбаток, якая будзе бараніць інтарэсы журналіста. Яе ў залу суда ўпусцілі. Як удалося высветліць журналістам, Івана судзяць арт. 17. 1 КаАП - дробнае хуліганства. (Пакаранне - ад 2 да 30 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт на тэрмін да 15 сутак). Паводле папярэдніх звестак, справу вядзе суддзя Аксана Рэлява.

Радыё "Свабода":

16.00 У судзе аб’яўлены перапынак да абвяшчэньня прысуду.

Сьвятлана Гарбаток у сваім выступе заявіла, што віна Івана Шульгі ніяк не даказана. Яна просіць спыніць справу з-за адсутнасьці складу адміністрацыйнага парушэньня.

Паводле Шульгі, ніякага канфлікту зь міліцыянтамі наагул не было. Ён выйшаў з кватэры ў калідор, дзе стаялі двое міліцыянтаў. Яны пачалі распытваць, хто ён і адкуль, і пачалі абшукваць. А потым пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў райаддзел.

Міліцыянты капітан Валынцаў і старшы лейтэнант Каралькоў цьвердзяць, што Іван Шульга падчас размовы абражаў іх, сарваў шаўрон з формы і нібыта нават ударыў нагой аднаго зь міліцыянтаў.

Паводле адваката, у паказаньнях міліцыянтаў вялікія супярэчнасьці: тое, што кажа адзін, не супадае з тым, што кажа другі.

Судзьдзя адхіліла хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд сьведку — суседа, які выйшаў у калідор, калі міліцыянты размаўлялі з Іванам.

Прысуд абвешчаны: 

16:33 Журналіста Белсату Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак

 


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international