Міліцыя спрабавала патрапіць у кватэру журналіста Белсата

2010 2010-02-04T07:57:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Людзі ў цывільным спрабавалі штурмаваць кватэру на вуліцы Дарашэвіча, якую здымае прадстаўнік незалежнага тэлеканала Белсат Міхась Янчук
У кватэры знаходзіліся некалі журналістаў, якія паведамілі Рацыі, што людзі ў цывільным дзяжураць каля дзвярэй, і час ад часу тэлефануюць у кватэру, спрабуючы патрапіць у сярэдзіну. Яны нікога не выпускаюць і нікога не ўпускаюць у кватэру. У кватэры выключана электрычнасць. У двары гэтага дома дзяжурыць некалькі міліцейскіх машын.
Журналісты ўпэўненыя, што гэта супрацоўнікі спецслужб.

16.30

Супрацоўнік Белсату: - Дзякуючы журналісцкай салідарнасці, калі калегі з камерамі, з фатаапаратамі падыйшлі да нас, гэтыя хлопцы спалохаліся. Толькі адзін прадставіўся як супрацоўнік Савецкага РАУС. Нашы калегі змаглі ўвайсці ў кватэру і ўсе разам мы змаглі выйсці. Цяпер міліцяынты ў штацкім збіраюцца затрымаць уладальніка кватары Янчука, хочуць каб ён паехаў з імі і даў тлумачэнні.

17.20

Мы звязаліся з арандатарам гэтай кватэры Міхасём Янчуком, які паведаміў наступнае:

- Таго чалавека, якога затрымалі, вінавацяць у тым, што ён выйшаў з гэтай кватэры, быў нецвярозы і ўдарыў міліцыянта. Паводле звестак, якія пераказалі міліцыянты, ён затрыманы і зараз у нейкім РАУСе Мінска, але нідзе такога няма, мы абтэлефанавалі РАУСы. І яго лёс далей не вызначаны. Нам толькі сказалі, што ён прайшоў "освидетельствание", дзе было сцверджана, што ён быў п'яны. З мяне асабіста намагаліся ўзяць тлумачэнні, ці я ведаю гэтага аператара, ці быў ён у кватэры, ці я магу нешта высветліць у гэтай справе. Я адмовіўся даваць тлумачэнні. І нас без складання пратаколаў адпусцілі.             

Каментар дырэктара тэлеканалу “Белсат” Агнешкі Рамашэўскай:
- Вельмі турбуюся гэтым затрыманнем. Нам паведамілі, што нібы ён пабіў міліцыянера. Вельмі турбуемся, бо цягам 2-х гадоў мы не мелі такога тыпу здарэнняў, сігналаў. Гэта першае за два гады здарэнне, калі ўлады проста запатрабавалі затрымаць незалежнага журналіста тэлеканала "Белсат". Калі справа і далей будзе ісці так, як яна ідзе зараз, то гэта можна запісаць у праблему разам з праблемаю вакол Польскага дому.
Міхась Янчук, арандатар гэтай кватэры на 19.30 гадзіну паведаміў:
- Аніякіх зменаў няма. Хлопца пакуль не знайшлі. Гэта нашая самая галоўная праблема, бо ён пакрыўджаны ў гэтай сітуацыі і трэба зрабіць усё, каб яго знайсці. У іншыя ўстановы мы не тэлефанавалі, бо нам сказаў намеснік старшыні РАУСа, які нас намагаўся дапытваць без усілякіх падставаў, што затрыманы у момант затрымання ўдарыў міліцыянера, што быў п'яны і што ён зараз на медычным аглядзе. Гэтую інфармацыю маем ад міліцыянераў, але ніводны РАУС гэтага не можа пацвердзіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international