Звесткі пра месцы працы сяброў тэрытарыяльнай камісіі Маларыты не паведамляюцца
Ніводнага прадстаўніка ад палітычных партый і ні воднага прадстаўніка ад працоўных калектываў раёну не ўвайшло ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі горада Маларыты Брэсцкай вобласці.
З 13 афіцыйна зацверджаных сябраў камісіі 7 чалавек былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы. Звестак аб месцы працы і пасадах сяброў камісіі, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам падачы заяваў, раённая газета “Голас часу” не падае.
6 іншых сяброў камісіі склалі прадстаўнікі ад раённых грамадскіх аб’яднанняў: БРСМ, РГА “Белая русь”, ГА “Беларускі Саюз афіцэраў”, прафсаюз аграпрамысловага комплексу, “Беларускі саюз жанчын”, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















