Менская абласная камісія: Каму аказалі давер

2010 2010-02-03T15:00:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце абласной вертыкалі “Мінская праўда” 2 лютага былі апублікаваныя рашэнні Менскага абласнога Савету дэпутатаў і  Менскага абласнога выканаўчага камітэта №150/49 ад 28 студзеня 2010 года аб стварэнні абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Апублікаваны персанальны склад камісіі.

Яе ўзначаліў Аляксей Васільеў, дырэктар Менскага абласнога тэрытарыяльнага цэнтра фонду дзяржаўнай маёмасці, а сакратаром стала Вольга Бяляева, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама. Абодва “начальнікі” вылучаныя ў камісію грамадзянамі шляхам падачы заяў.

Такім жа чынам у камісіі апынуліся Аляксандр Яфіменка, начальнік ААТ “ПМК-8” з Червеня, Мікалай Палавіна, старшыня прафкаму УЗ “Маладзечанская раённая бальніца”. Галоўная медсястра Атолінскай бальніцы (філіял №1 УЗ “Менская цэнтральная раённая бальніца” Людміла Кісялёва была адначасова (!) вылучаная працоўным калектывам і грамадзянамі шляхам падачы заяў.

Працоўным калектывам была вылучаная ў камісію і юрысконсульт ААТ “Світанак” Алена Ксяндзова з Жодзіна.

Яе зямляк Павел Крэс патрапіў у камісію дзякуючы вылучэнню ад Менскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Наталля Сай, загадчыца аддзелам Менскага абкама БРСМ была вылучаная сваім абкамам, а сакратар абкама Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая - сваім.  Намеснік старшыні Менскай абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ян Строкаў вылучаны абласной арганізацыяй ЛДП.

Дырэктару Менскага абласнога дзяржаўнага ліцэя Віктару Хацееву аказала давер абласная арганізацыя ГА “Белая Русь”.

Як ужо паведамлялася раней, у складзе выбарчай камісіі няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international