Талькаўскую настаўніцу Натальлю Ільініч “бяруць у аблогу”

2010 2010-02-03T11:07:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ilinic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Нашай нівы\"

Фота \"Нашай нівы\"

Да настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч каардынальна зьмянілася стаўленьне з боку кіраўніцтва Талькаўскай школы пасьля таго, як яна напісала заяву ў Менскую абласную пракуратуру на дзеяньні начальніцы ўпраўленьня адукацыі Менскага аблвыканкама Таісы Данілевіч.

Нагадаем, што15 студзеня кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкама Данілевіч выклікала да сябе шасцёра настаўнікаў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі розных палітычных партый, і ў катэгарычнай форме запатрабавала ад іх альбо спыніць членства ў партыі, альбо звольніцца з працы ўласнаручна. На думку чыноўніцы, яны не маюць права працаваць у школах.

Нядаўна дырэктар Талькаўскай школы Данута Багдзевіч абвясьціла вымову настаўніцы Ільініч за неправераныя своечасова вучнёўскія дзёньнікі і пазбавіла прэміяльных па выніках працы за студзень. Абсурднасьць вымовы ( дарэчы, першай за ўсе гады працы) відавочная, паколькі ў той дзень, калі Ільініч мусіла гэта зрабіць, яе якраз і выклікалі ў абласны аддзел адукацыі да Данілевіч.

Не спыніўшыся на вымове,  дырэктарка сабрала настаўніцкі сход і папярэдзіла ўсіх, што з-за пазіцыі Натальлі Ільініч спакойнае жыцьцё настаўнікаў скончылася: маўляў, цяпер у школе пачнуцца частыя праверкі з боку розных інстанцый, адмяняюцца метадычныя дні і г.д.

Такім чынам, Ільініч спрабуюць зрабіць у вачах калег прычынаю ўсіх чаканых і нечаканых праверак.

Сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Cтэфановіч адназначна расцэньвае факт уціску на настаўнікаў, як самую натуральную праяву парушэньня правоў чалавека і найперш Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

“Асноўны Закон гарантуе кожнаму права быць сябрам якой-небудзь палітычнай партыі, ці грамадскай арганізацыі, мець уласныя палітычныя перакананьні,  Таму гэты факт можна назваць дыскрымінацыяй грамадзян па палітычных матывах у працоўных адносінах. Такая дыскрымінацыя забараняецца як Канстытуцыяй, так і арт.14 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ніводзін вядомы заканадаўчы акт краіны не забараняе настаўнікам быць сябрамі палітычных партый.  Адзінае абмежаваньне маецца толькі для ваеннслужачых, пракурораў і суддзяў, якім не дазваляецца быць сябрамі партый.

У артыкуле 3 “Закона аб палічычных партыях” таксама гаворыцца пра пра тое, што прыналежнасьць альбо непрыналежнасьць грамадзяніна да палітычнай партыі не можа служыць падставай для абмежаваньня ягоных  правоў і свабодаў, у дадзеным выпадку права на працу.

Між тым скарга Ільініч была зарэгістраваная ў абласной пракуратуры яшчэ 21 студзеня.  Правёрку па ёй праводзіць следчы пракуратуры А. Падвойскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international