Cа спецпрыёмніка-разьмеркавальніка пасьля 10 сутак арышту выйшла намесьніца старшыні грамадзянскай ініцыятывы “Партнёрства” Эніра Браніцкая.

2005 2005-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяўчыну сустракалі яе паплечнікі. Яна трымалася бадзёра, нягледзячы на тое, што ў камэры абвастрылася захворваньне – язва страўніка. Лідэр арганізацыі Мікола Астрэйка паводле судовага прысуду арыштаваны на 15 сутак, але зараз ён знаходзіцца ў шпіталі з прычыны абвастрэньня хранічнага захворваньня.
Такім чынам, з асуджаных ініцыятараў і ўдзельнікаў правядзеньня ўстаноўчага сходу недзяржаўнай арганізацыі за кратамі застаецца Аляксандар Бондараў – ён выйдзе на волю 13 лістапада. Усе арыштаваныя маюць юрыдычную адукацыю і абураныя дзеяньнямі міліцыянтаў і суду, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international