Тры патрабаваньні гомельскага прызыўніка

2010 2010-02-03T08:24:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cce7dc59-c909-467f-9a18-d31441d66023_mw270_s.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Гомельскі актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка, якога ў студзені гвалтам цягнулі ў ваенкамат, сёньня сам прыйшоў туды, каб падаць адмысловую заяву.

Якавенка: «Я напісаў на трох аркушах паперы свае патрабаваньні: прашу альтэрнатыўную грамадзянскую службу, прашу стасункі са мной весьці на дзяржаўнай беларускай мове, прашу не ўчыняць у дачыненьні мяне ніякіх гвалтоўных дзеяньняў да разгляду маіх патрабаваньняў па сутнасьці».
Заяву Якавенкі зарэгістравалі толькі пасьля звароту да ваенкама Івана Івашкова. 25-гадовы прызыўнік, які мае вышэйшую адукацыю, патлумачыў службоўцам, што не хаваецца ад выкананьня свайго грамадзянскага абавязку. Калі ёсьць патрэба праходзіць мэдычную камісію ці нешта яшчэ, давайце яму ва ўсталяваным законам парадку позву на беларускай мове — і ён прыйдзе на камісію хоць заўтра.
Службоўцы толькі й змаглі патлумачыць, што ня маюць загаду, каб прызываць людзей на альтэрнатыўную службу. Адпраўка ў войска нібыта ўжо закончылася, але прызыўныя мерапрыемствы доўжацца да канца лютага. На тым і разышліся.
Прысутны ў ваенкамаце са спадаром Якавенкам рэгіянальны каардынатар БХД Кастусь Жукоўскі апавёў:
«У паводзінах службоўцаў ваенкамату мяне зьдзівіла тое, што яны проста не разумеюць, чаму й чаго чалавек патрабуе. Напрыклад, іх зьдзіўляе канстытуцыйнае права на мову зносінаў. Ёсьць, маўляў, расейская мова — і дастаткова».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international