Баранавічы: “Надзейнасць”, правераная часам

2010 2010-02-02T13:38:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага адбылося першае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім прысутнічаў назіральнік ад Таварыства беларускай мовы Сяргей Гоўша. Па прапанове загадчыка арганізацыйна-кадравай работы Алега Савося старшынём выбарчай камісіі адзінагалосна быў абраны Юры Шасцярнёў. Ён былы вайсковец і неаднаразова ўзначальваў тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі падчас выбараў. Юры Шасцярнёў працуе зараз намеснікам кіраўніка тэлекампаніі “Інтэкс” па гаспадарчай справе. Намеснікам старшыні выбарчай камісіі была абрана Таццяна Жытко – загадчыца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама, таксама пастаянны сябра ўсіх выбарчых камісій. Яна была вылучана ў склад выбарчай камісіі ад прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў. Амаль палова сябраў камісіі – пенсіянеры, аднаму з іх – Дзегілевічу Івану -- 83 гады. Галасавалі за кіраўніцтва адзінагалосна.

Нагадаем, што ад дэмакратычнага боку ў выбарчую камісію вылучаліся шляхам збору подпісаў актывісты ініцыятыўнай групы Партыі БХД прадпрымальніца Таццяна Малашчанка і Аляксей Марозаў, актывіст “Руху “За свабоду” Віктар Сырыца, а Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны накіроўвала ў камісію мясцовага прадпрымальніка Мікалая Падгайскага, аднак ім не знайшлося месца ў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international