viasna on patreon

Салігорск: Мясцовыя інтэрпрэтацыі адкрытасці выбарчага працэсу

2010 2010-02-02T11:27:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы актывіст Іван Шыла напісаў скаргу на імя старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага, у якой ён абскарджве адмову ў прадастаўленні інфармацыі пра дату і месца правядзеньня паседжання па фармаванні складу Салігорскай раённай камісіі.

На працягу трох дзён Іван Шыла звяртаўся па тэлефоне да намесніка старшыні райвыканкаму па ідэалагічнай працы Анатоля Казакевіча, прадстаўляючыся і запытваючы пра правядзенне паседжаньня. Аднак чыноўнік толькі раіў прачытаць закон і адмаўляўся паведаміць запытваемую інфармацыю жыхару горада.

Спадар ідэолаг, спасылаючыся на закон, відаць меў на ўвазе арт. 34 Выбарчага кодэкса, згодна з унесенымі зменамі ў які на паседжаннях органаў, якія фармуюць камісіі, маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі. Гэта так, але гэтае палажэнне азначае, што ў дадзеных суб’ектаў з’явілался гарантаванае права, і зусім не азначае, што гэта робіць паседжанні дзяржаўных органаў закрытымі для іншых зацікаўленых асобаў, у тым ліку – простых грамадзянаў. Зыходзячы з гэтага, Іван Шыла палічыў, што ў дадзеным выпадку было парушана ягонае права на атрыманне інфармацыі і прынцып адкрытасьці паседжання дзяржаўных органаў.

“Я пазваніў у ЦВК, у аддзел па сувязях з грамадскасцю, апісаў ім сітуацыю. Мне патлумачылі, што хутчэй за ўсё, мясцовы чыноўнік парушыў заканадаўчыя нормы, таму я вырашыў звярнуцца да ягонага непасрэднага начальніка. Асабліва не разьлічваю на станоўчыя вынікі, тым больш пісьмова не пацверджаны факт майго звароту. Аднак гэта як тэст на сумленнасць для галоўнага ідэолага гораду,” – гаворыць Іван Шыла. Адказ актывіст павінен атрымаць на працягу 15 дзён.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства