viasna on patreon

Светлагорскі раён: Чаму “гарантыі” Выбарчага кодэкса не працуюць у рэгіёне

2010 2010-02-02T10:56:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле новых змяненняў у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, выбарчыя камісіі не меней чым на адну траціну павінны складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Падаецца, што апазіцыйныя партыі і дэмакратычныя грамадскія аб’яднанні павінны скарыстацца гэтым, каб вылучыць сваіх прадстаўнікоў у камісіі.

Аднак на паверку ўсё аказалася не так проста. 26 студзеня завяршылася вылучэнне прэтэндэнтаў у склад тэрытарыяльных камісій, 29 студзеня – фарміраванне камісій, а у склад Светлагорскай раённай камісіі ні Партыя БНФ, ні дэмакратычныя грамадскія арганізацыі сваіх прэтэндэнтаў не вылучалі. Чаму?

Асноўная прычына, якую называюць дэмакратычныя актывісты – гэта тое, што мясцовыя арганізацыі апазіцыйных партый і дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў не пастаўлены на ўлік у раённым выканаўчым камітэце. Што перашкаджае? Заканадаўства патрабуе, каб мясцовая арганізацыя мела юрыдычны адрас у нежылым памяшканні. Такое памяшканне арэндаваць вельмі складана – як кажуць прадстаўнікі мясцовай апазіцыі, улады усяляк перашкаджаюць гэтаму. Калісці можна было аформіць юрыдычны адрас у кватэры, аднак пасля гэта было забаронена. Вось і атрымліваецца: калі арганізацыя не пастаўлена на ўлік – то і ўдзельнічаць у выбарах ці іншых афіцыйных мерапрыемствах яна не можа.

Разам з тым выканкамы спрыяюць у прадстаўленні памяшканняў для юрыдычных адрасоў арганізацыям, якія дзейнічаюць пры падтрымцы ўладаў – напрыклад, “Белая Русь” ці БРСМ. Яны пастаўлены на ўлік у райвыканкаме, а значыць, і запаўняюць тую траціну месцаў, якая адводзіцца ў выбарчых камісіях для партый і грамадскіх аб’яднанняў. Такая сітуацыя характэрная не толькі для Светлагорскага, але і для іншых раёнаў Гомельскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства