Зінаіда Ганчар – дэпутату Салаўёву: “Для вас недаравальна сьпекуляваць імем Віктара Ганчара, горам маёй сям’і, каб абараніць сябе, сваю бездапаможнасьць і бязьдзейнасьць…”

2005 2005-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка выкрадзенага ў верасьні 1999 году палітыка Віктара Ганчара накіравала ліст дэпутату Палаты прадстаўнікоў Анатолю Салаўёву, які на Асамблеі Міжпарламенцкага Саюзу прадставіў непраўдзівыя зьвесткі пра стан расьсьледваньня справы выкрадзенага дэпутата. Прыводзім цалкам ліст Зінаіды Ганчар:

“Анатоль Міхайлавіч!
Як мне стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 24 кастрычніка 2005 году па выніках удзелу афіцыйнай дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у працы 113-ай Асамблеі Міжпарламенцкага Саюзу, вы агучылі інфармацыю, якая датычыць справы майго мужа Віктара Ганчара.

У прыватнасьці, вы сказалі наступнае: “Калі казаць пра Беларусь, то вы ведаеце, што справа дэпутата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Белару3сь 13-га скліканьня Ганчара ўжо на працягу шасьці гадоў разглядаецца на камітэце… Члены камітэту па правах чалавека адзначылі задаволенасьць, што справа трымаецца на пастянным кантролі. На дадзены момант пракуратура гораду Менску зноў узнавіла расьсьледваньне гэтай справы, з’явіліся новыя абставіны. Таму гэта было адзначана як станоўчая рыса…”

Анатоль Міхайлавіч, калі б вас, як дэпутата, як чалавека, які асабіста ведаў Віктара Ганчара па Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня, цікавіла гэтая справа, вы б абавязкова ведалі, што на працягу апошніх двух гадоў яна не прыпынялася. Таму больш чым дзіўна чуць вашыя заявы пра “пастаянны кантроль” сёньняшняга парламенту за ходам расьсьледваньня справы пра выкраданьне вашага калегі. Асабіста я ўпэўненая, што вы толькі абараняеце ўласны імідж у вачах міжнароднай супольнасьці і мэтанактравана ўводзіце іх у зман.

Вы з’яўляліся таксама дэпутатам Палаты прадстаўнікоў усіх папярэдніх скліканьняў. І, бясспрэчна, атрымлівалі ад мяне асабіста і грамадзкасьці звароты з просьбай падняць пытаньне пра ход расьсьледваньня справы майго мужа. Вы не палічылі нават патрэбным, у адрозьненьне ад некаторых нешматлікіх вашых калег, адказаць на мае просьбы. Вы афіцэр, і для вас недаравальна сьпекуляваць імем Віктара Ганчара, горам маёй сямьі, каб абараніць сябе, сваю бездапаможнасьць і бязьдзейнасьць.

Я зноў зьвяртаюся да вас: распавядзіце пра тыя новыя абставіны справы майго мужа, пра якія вам вядома і пра якія вы публічна заявілі.
Ня буду ўтойваць, я зьвярнуся да кіраўніцтва Міжпарламенцкага Саюзу з просьбай, каб яны запатрабавалі ад вас праінфармаваць іх пра сапраўдны стан рэчаў, пра новыя вядомыя вам абставіны і, больш за тое, буду прасіць даць ацэнку дзейнасьці беларускага парламенту па кантролі за справай Віктара Ганчара і асабіста вашых заяваў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international