Рэзалюцыя па выніках працы круглага стала «Выкананне выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў” Мінск, 11 лютага 2003 г.

2003 2003-02-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, удзельнікі круглага стала, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзнага, жаночага, заслухаўшы даклады і абмеркаваўшы пытанні выканання выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас завершаных этапаў выбарчай кампаніі, якія дазваляюць вызначыць характар маючых адбыцца выбараў як недэмакратычных і неадкрытых, канстатуем наступнае:

Фармаванне выбарчых камісій усіх узроўняў адбывалася з грубым парушэннем прынцыпаў дэмакратычнасці і адкрытасці, парушэннем правоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Выклікаюць занепакоенасць шматлікія факты ўтварэння ўчастковых камісій з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву, што можа паспрыяць выкарыстанню адміністратыўнага рэсурсу і маніпуляцыям з вынікамі галасавання.

Этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты адбываўся у неспрыяльнай атмасферы і нярэдка суправаджаўся ціскам на прэтэндэнтаў у кандыдаты (пагрозамі звальнення з працы, праверак падаткавых органаў і г.д.), у сувязі з чым сотні прэтэндэнтаў былі вымушаныя адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

Не спрыялі дэмакратычнасці і адкрытасці выбарчага працэсу і Пастановы, прынятыя Цэнтральнай камісіяй па выбарах , тлумачэнні іншых дзяржаўных органаў, якія істотна пагоршылі ўмовы рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, правядзення сустрэчаў з выбаршчыкамі, перадвыбарчай агітацыі, вырабу агітацыйнай прадукцыі, правядзення назірання за выбарамі. Зацверджаны Цэнтральнай камісіяй па выбарах узор пратакола аб выніках галасавання на ўчастку не адлюстроўвае раздзельнага падліку галасоў, што таксама можа паспрыяць маніпуляцыям з галасамі выбаршчыкаў, фальсіфікацыям вынікаў галасавання.

Мы, удзельнікі круглага стала, канстатуем, што пры арганізацыі вышэй указаных этапаў выбарчага працэсу ўладамі так і не былі ўлічаныя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, Асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама прапановы па далейшай дэмакратызацыі і ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія прапаноўваліся прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Гэта дае падставы сцвярджаць, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне выбараў, а легітымнасць абраных у такіх умовах органаў мясцовый улады будзе падвяргацца сумневу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international