Месцы працы сяброў Полацкай гарадской камісіі не паведамляюцца

2010 2010-02-01T19:52:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Правераныя  кадры ўвайшлі ў склад Полацкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. 7 з 13 сяброў камісіі уваходзілі ў выбарчую камісію на мінулых парламенцкіх выбарах.

Пераважную  большасць камісіі складаюць  самыя розныя начальнікі ці іх намеснікі. Прысутнічае ўвесь набор праўладных “грамадскіх арганізацый” – “Белая Русь”, БРСМ, “Белорусский союз женщин”, праўладныя прафсаюзы і камуністы з КПБ. Прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” (былая ПКБ) Л.С.Шчарову, якая некалькі разоў раней была сябрам камісіі, на гэты раз у склад камісіі не ўключылі.

Паказальна, што месцы працы сяброў камісіі не публікуюцца ў афіцыйнай прэсе, і ведаюць, што камісія складаецца больш за  две трэція з прадстаўнікоў дырэктарату, толькі тыя палачане, што ўважліва адсочваюць мясцовыя навіны, хоць гэтая інфармацыя па заканадаўстве не з’яўляецца закрытай.

Нязменным старшынёй гарадской выбарчай камісіі Полацка на працягу апошніх выбарчых кампаній з’яўляецца работнік Полацкага выканкама Л.А.Лысёнак. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international