3 лістапада Гаспадарчы суд Мінска пакінуў у сіле рашэнне Мінгарвыканкама аб ліквідацыі ТДА "Деньпресс" - заснавальніка і выдаўца газеты "День".

2005 2005-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 ліпеня старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў і кіраўнік справамі Міхаіл Савановіч выдалі распараджэнне ліквідаваць Таварыства з дадатковай адказнасцю (ТДА) "Деньпресс". У рашэнні Мінгарвыканкама падставай для ліквідацыі названа "неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці напрацягу 6 месяцаў запар і ненакіраванне камерцыйнай арганізацыяй падатковаму органу паведамлення аб прычынах неажыццяўлення такой дзейнасці". Ініцыятарам ліквідацыі "Деньпресс" выступіла падаткавая інспекцыя Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Кіраўніцтва ТДА "Деньпресс" палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным і падало ў суд. Паводле кіраўніка "Деньпресс" Міколы Маркевіча, дзяржаўныя органы не жадаюць прызнаваць таго, што прадпрыемства ажыццяўляла гаспадарчую дзейнасць: 26 траўня выпусціла нумар газеты ў Смаленску, заключыла дамовы на яго распаўсюд і рэалізацыю, праводзіла аплату паслуг і г.д.

Цяпер ТДА "Деньпресс" збіраецца абскарджваць рашэнне Гаспадарчага суда г. Мінска ў вышэйшыя інстанцыі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international