viasna on patreon

Кіраваць Гарадзенскімі тэрытарыяльнымі камісіямі будуць “правераныя кадры”

2010 2010-02-01T14:34:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбыліся першыя паседжанні Гарадзенскай абласной і Гарадзенскай гарадской тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія абралі кіраўніцтва, а таксама ўтварылі выбарчыя акругі. Пры абранні кіраўніцтва нечаканасцяў не здарылася. Як і прагназавалі незалежныя назіральнікі, старшынём гарадской выбарчай камісіі абраны Уладзімір Хлябіч, дырэктар кінатэатру “Кастрычнік” камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблкінавідэапракат”, прадстаўнік арганізацыі “Белая Русь”. Старшынём Гарадзенскай абласной камісіі стаў Валерый Саўко, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі прафсаюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Дзяржаўныя структуры прадстаўляюць таксама намеснікі старшыні і сакратары абедзвюх камісій.

Што датычыць акругаў, то па Гарадзенскай вобласці па выбарах у абласны Савет утвораны 60 акругаў, з іх 17 прыпадаюць на тэрыторыю Гародні. Па выбарах у Гарадзенскі гарадскі Савет утвораны 30 акругаў з колькасцю выбарцаў ад 6 150 да 8660 чалавек.

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства