У Магілёўскай вобласці паменела дэпутацкіх месцаў

2010 2010-02-01T14:30:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта звязана  з тым, што ў параўнанні з мінулымі выбарамі ў мясцовыя Саветы зменшылася колькасць сельскіх Саветаў і выбарчых акругоў. Усяго на надыходзячых выбарах будзе абрана 3099 дэпутатаў. Такую лічбу агучыла кіраўнічка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Людміла Макаранка.

Акрамя гэтага Людміла Макаранка адзначыла, што ў Магілёўскай вобласці да 29 студзеня было арганізавана 210 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы: 1 абласная, 21 раённая, 2 гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання, 3 пасялковыя, 183 сельскіх.

Са словаў спадарыні Макаранкі, у склад  тэрытарыяльных выбарчых камісій высунута 1811 чалавек: з іх 1004 шляхам падачы заяваў, 201 ад працоўных калектываў, 606 ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Правам высунуць сваіх прадстаўнікоў у склад камісій скарысталіся чатыры партыі і 32,7% грамадскіх аб’яднанняў, якія зарэгістраваны ў рэгіёне.

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international