Суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнка працягнецца ў сераду
У Першамайскім судзе горада Мінску 1 лютага пачаўся перагляд крымінальнай справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Першы працэс над Андрэем Бандарэнкам у мінулым годзе вёў Леанід Ярмоленкаў, які прызнаў прадпрымальніка вінаватым у крадзяжы грошай і асудзіў на 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне 15 снежня і адправіў справу на перагляд у той жа суд.
Як паведаміў актывіст АГП Аляксандр Сяргеенка, суддзя Першамайскага суда Т. Равінская правяла апытанне бакоў у крымінальнай справы. Выступіў прадстаўнік абвінавачванньня і адвакат Зміцер Лаеўскі.
Працяг судовага паседжання прызначаны на 10 гадзін раніцы 3 лютага.
















