Суд над Алегам Сурганам перанеслі на 9 лютага

Фота \"Радыё Свабода\"
Фота \"Радыё Свабода\"

У Віцебску 1 лютага пачаўся судовы працэс супраць сябра аргкамітэту партыі БХД і «Маладой Беларусі» Алега Сургана.

Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкулу 364 КК «Супраціў работнікам міліцыі». Справа была заведзеная яшчэ ў верасні, калі браты Тарас і Алег Сурганы вывесілі бел‑чырвона‑белы сцяг на прыпынку грамадскага транспарта ля медуніверсітэта.

Адзін з міліцыянтаў, што затрымліваў апазіцыянераў, заявіў, што Алег Сурган укусіў яго за палец. Сам Сурган называе сябе пацярпелым, кажучы, што яго збівалі.

27 студзеня Алега змясцілі ў следчы ізалятар. Сёння суддзя Бурноў адмовіў у вызваленні Сургану пад падпіску аб нявыездзе.

Суд перанесены на 9 лютага, бо апазіцыянер запатрабаваў адваката. Пачатак а 14:30.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international