Афіцыйны Мінск — супраць удзелу апазіцыі ў Еўранэст

2010 2010-02-01T12:25:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/euraparlament.jpg

Беларусь будзе настойваць на тым, каб у парламенцкай асамблеі "Ўсходняга партнёрства" Еўранэст удзельнічала толькі афіцыйная дэлегацыя. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў старшыня Пастаянай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч.

 

"Нас цікавіць толькі раўнапраўны ўдзел у Еўранэст. Будзем настойваць, каб беларуская дэлегацыя цалкам фармавалася з прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і яе колькасны склад быў аднолькавым з дэлегацыямі астатніх усходнееўрапейскіх краін", — сказаў дэпутат. Ён падкрэсліў, што беларускія парламентары гатовыя актыўна працаваць у Еўранэст, але толькі ў якасці афіцыйных чальцоў асамблеі, а не назіральнікаў.

Нагадаем, што прадстаўнікі Еўрапарламента выступілі з прапановай, каб у Еўранэст увайшлі ў якасці назіральнікаў па 5 прадстаўнікоў ад улады і апазіцыі. Калі ж афіцыйны Мінск не пагодзіцца на такія ўмовы, беларускую дэлегацыю могуць цалкам скласці толькі прадстаўнікі апазіцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international