Мінінфармацыі актыўней зоймецца інтэрнетам і ідэалогіяй, бо «працаваць і жыць, як раней, нельга»

2010 2010-02-01T08:35:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/int2.jpg

Гэта вынікае з выказванняў, што прагучалі 29 студзеня ад кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага і міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.

 

Выступаючы на калегіі Мінінфармацыі па выніках працы ў 2009 годзе і планах на 2010-ы, сп. Янчэўскі запэўніў, што «дзяржава… будзе рабіць усё, каб інтэрнетам карысталася як мага больш людзей, каб усё пашыралася і развівалася…». Па яго словах, «інтернет усе гэтыя гады развіваўся і далей развіваецца», а ў грамадстве сфармавалася памылковае меркаванне, што «нібыта дзяржава вырашае, закрыць (прыкрыць) альбо не прыкрыць». «Зразумела, што інтэрнет ніхто прыкрываць не будзе. І гэта немагчыма. Гэта прымітыўныя ісціны», — падкрэсліў памочнік прэзідэнта.

Але, у той жа час, «аказалася, што цэлая агромністая з’ява — па-за полем зроку», — заўважыў сп. Янчэўскі. «Натуральна, дзяржава будзе займацца інтэрнетам, але не ў плане забараняльным, а ў плане таго, што дзяржава павінна там безумоўна прысутнічаць. Там павінна прысутнічаць наша ідэалогія, і прысутнічаць эфектыўна. Таму што ў адрозненне ад адміністратыўных рэсурсаў на інтэрнет не паўплываеш. Людзі на сайты альбо будуць заходзіць, альбо не будуць. І ёсць толькі адзін крытэр — якасць і пераканаўчасць».

«Дзяржаве трэба не проста прысутнічаць у інтэрнеце, а ўплываць эфектыўна і праводзіць ідэі ў жыццё. І гэтым пытаннем павінна займацца Міністэрства інфармацыі», — яшчэ раз падкрэсліў сп. Янчэўскі.

Пра ролю ідэалагічнага складніка ў працы Мінінфармацыі выказаўся і міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.

«Працаваць і жыць, як раней, нельга, — пераказвае словы міністра агенцтва БелТА. — Сфера інфармацыі, як і культуры і адукацыі, з’яўляецца ідэалагічнай сферай. У інфармацыйнай галіне гэта цэлы шэраг накірункаў: кнігавыдавецтва, кніжны гандаль, друк, распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі і самі СМІ. „Пры прызначэнні мяне на пасаду Міністра інфармацыі я пачуў непрыемную крытыку ад кіраўніка дзяржавы адносна стану спраў у інфармацыйнай галіне. Я гатовы шмат працаваць“, — сказаў Алег Праляскоўскі.»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international