Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Магілёве суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту ў аднаўленьні на працы

04.11.2005.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Суд Ленінскага раёну Магілёва адмовіўся задаволіць позву былога рабочага Магілёўскага мэталюргічнага заводу, старшыні суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці Юрася Дарашэнкі, які зьбіраўся дабіцца скасаваньня загаду адміністрацыі аб яго звальненьні з працы.

Юрась Дарашэнка быў звольнены зь працы ў жніўні з фармулёўкай “за прагулы і сыстэматычнае невыкананьне сваіх абавязкаў”. Абвінавачаньне ён не прызнаў і заявіў, што яго пазбавілі працы незаконна, за крытыку. Паводле ягонай заявы, у тыя гадзіны, у якія ён нібыта прагульваў працу, ён хварэў і можа прадставіць адпаведную мэдычную даведку. Старшыня суполкі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Магілёўскага мэталургічнага заводу лічыць, што яго звольнілі з працы за актыўную прафсаюзную дзейнасьць.

За той час, калі ён ачольваў суполку, колькасьць сяброў прафсаюза на заводзе павялічылася амаль у два разы.

Як ужо раней паведамляла Радыё Свабода, рабочы з шматгадовым працоўным стажам улетку абвінаваціў дырэктара Леаніда Маркава ў злоўжываньні службовым становішчам і выклаў сваю пазыцыю ў інфармацыйным выпуску “Экспрэсс-інфо”, а потым у звароце да Генэральнага пракурора краіны Пятра Міклашэвіча.

Суд не ўлічыў аргумэнты прафсаюзнага лідэра і схіліўся да рашэньня на карысьць адказчыка. Паводле старшыні Ленінскага раённага суду Галіны Кужалевай, просьба аб аднаўленьні на працы ня можа быць задаволеная, бо ініцыятар пазову зьвярнуўся ў суд празь месяц пасьля свайго звальненьня.

Ягоныя абаронцы, юрыконсульты прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці сьцьвярджаюць, што будуць абараняць інтарэсы свайго актывіста і абскарджваць рашэньне раённага суду. Тым часам Юрась Дарашэнка не губляе аптымізму і спадзяецца на падтрымку свайго незалежнага прафсаюзу.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования