Гомельскае Палессе: “Чыстае” інфармацыйнае поле

Тэгі: выбары-2010

Ніводная паўнавартасная выбарчая кампанія немагчымая без інфармацыйнага складніка. І калі на рэспубліканскім узроўні ў дэмакратычных сілаў ёсць магчымасць даць інфармацыю ў “Народную Волю”, “Новы Час” і іншыя нешматлікія незалежныя выданні, якія “засталіся ў жывых” пасля зачыстак інфармацыйнага поля, а таксама выкласці “гарачыя” навіны ў сеціве, то ў рэгіёнах сітуацыя выглядае куды меней аптымістычна.

Возьмем Гомельскае Палессе. У Калінкавіцкім, Мазырскім, Ельскім, Хойніцкім, Брагінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах няма ніводнага незалежнага выдання ці інтэрнэт-рэсурса дэмакратычнай скіраванасці.  Так, у некаторых месцах ёсць малафарматныя саматужныя бюлэтэні, якія спрабуюць выдаваць апазіцыйныя актывісты. Але гэтыя выданні абмежаваныя ў накладзе і выходзяць неперыядычна. Да таго ж іх стваральнікі і распаўсюджвальнікі знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.

Вось і атрымліваецца, што падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэмакратычныя актывісты ў рэгіёнах вымушаныя фактычна дзейнічаць у заведама горшай сітуацыі, чым праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат. У іх заўсёды ў распараджэнні мясцовая прэса ў выглядзе дзяржаўных раённых газет, а таксама мясцовае дзяржаўнае радыё.

Разам з тым, напрыклад, у Калінкавічах падпіска на раённую газету “Калінкавіцкія навіны” носіць агрэсіўны і фактычна прымусовы характар, асабліва сярод калінкавічан, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях (настаўнікаў, супрацоўнікаў культуры і г.д.). Нават даводзіцца план па падпісцы, як дарэчы і на іншыя “правільныя” друкаваныя СМІ: “Гомельскую праўду”, “Савецкую Беларусію”, “Рэспубліку”...

Дэмакратычным жа актывістам амаль на 100% гарантаваныя непрыемнасці нават пры распаўсюдзе афіцыйна зарэгістраваных газет, асабліва калі гэта робіцца адкрыта, на вуліцах. Яшчэ ніводная раздача газет у людным месцы з 2001 г. не абыходзілася без затрымання міліцыяй і некалькіх гадзін у аддзяленні.

Ці можа весціся гаворка ў такой сітуацыі прароўнасць магчымасцяў, занатаваную ў Канстытуцыі і Выбарчым кодэксе?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
Дрессировка собак щенков. Дрессировка собак в Москве немецкой овчарки. . дозиметр-радиометр МКС 05 терра.