Выбары пачаліся, а новых Выбарчых кодэксаў сябры Брэсцкай гарадской камісіі яшчэ не маюць

2010 2010-01-29T13:54:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня адбылося паседжанне Брэсцкай гарадской выбарчай тэрытарыяльнай камісіі. Сябрам камісіі паведамілі, што новыя Выбарчыя кодэксы яшчэ не атрымалі, паведаміў сябра камісіі Аляксандар Мартынюк.

 

На паседжанні гарадской выбарчай камісіі выступіў мэр Брэста А. Палышэнкоў. Па прапанове выканкама быў абраны старшыня камісіі Снітко Васіль. За яго прагаласавалі адзінагалосна.  Такім жа чынам прагаласавалі і за прапанаваных намесніка старшыні і сакратара камісіі.

 

У ходзе паседжання сябрам камісіі паведамілі інфармацыю пра колькасць і межы выбарчых акруг, колькасць заплянаваных выбарчых участкаў. Быў агучаны каляндарны план.

 

Нагадаю, што Законам ад 4 студзеня 2010 г. № 99-З была зацверджана новая рэдакцыя Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Метадычныя рэкамэндацыі па правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў былі зацверджаныя ЦВК Беларусі згодна новых паправак у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international