Бабруйск: У гарадской камісіі дэмакратам месца няма

Тэгі: выбары-2010

28 студзеня вечарам у  Бабруйску адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзыдыўма гарадскога Савета дэпутатаў  і гарвыканкама па стварэнні Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі па мясцовых выбарах. З ліку прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у склад камісіі не прайшоў ні адзін чалавек.

Усяго на патрапленне  ў склад камісіі было пададзена 19 заяваў, - ад партый, арганізацый і  шляхам збору подпісаў. Але на сходзе было прынятае рашэнне пакінуць склад  камісіі у колькасці 13 чалавек. Прадстаўнікі бабруйскіх дэмсілаў - Юры Радзімоўскі, які вылучаўся ад БНФ, Раіса Юшкевіч  і Ігар Казімірчык, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў (яны ўваходзяць у незарэгістраваную БХД), у склад  камісіі не патрапілі. У выніку, у склад камісіі былі абраныя прадстаўнікі праўладных БРСМ, КПБ, “Белая Русь”, БСЖ, а таксама бабруйчане, якія займаюць кіруючыя пасады ў дзяржаўных установах і прадпрыемствах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international