Падчас выбараў міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены рэжым
На прэс-канферэнцыі для сродкаў масавай інфармацыі Менскай вобласці, якая прайшла ва УУС Мінаблвыканкама 26 студзеня, закраналася тэма маючых адбыцца выбараў.
Першы намеснік начальніка галоўнага упраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі, начальнік упраўлення правапарадку МУС Беларусі Аляксандр Барсукоў паведаміў журналістам, што беларуская міліцыя падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Паводле яго, праваахоўнікі пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы прыкладна на тыдзень.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
















