У Менскую гарадскую камісію ўключылі Сяргея Альфера і Сяргея Вазняка

Тэгі: выбары-2010

Сёння адбылося сумеснае паседжанне прэзідыўмаў Менгарвыканкаму і Менскага гарадскога Савета, на якім разглядалася пытанне фармавання Менскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах у Менскі гарсавет. Усяго было пададзена 25 заявак ад прэтэндэнтаў, з іх 7 - ад прадстаўнікоў палітычных партый.

Было адразу заяўлена, што прынята рашэнне аб стварэнні камісіі цалкам з прадстаўнікоў грамадскасці: грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, без вылучэнцаў ад грамадзянаў і працоўных калектываў. 

З прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў у склад Менскай гарадской камісіі ўключылі вылучэнца ад АГП Сяргея Альфера і члена бюро Цэнтральнага камітэта партыі "Справядлівы свет"  Сяргея Вазняка. Юрыст Уладзімір Лабковіч, які вылучаўся ад Партыі БНФ, у склад камісіі ўключаны не быў, як і ягоны паплечнік -- палітолаг Юрый Чавусаў, які вылучаўся ад ГА БНФ "Адраджэньне".

Не быў уключаны у склад камісіі і Сяргей Мацкевіч,старшыня Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі і каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы "Усходняга Партнерства" (вылучаўся ад ГА "Цэнтр "Супольнасць").

Астатнія месцы камісіі былі размеркаваны сярод прадстаўнікоў “правераных” грамадскіх аб’яднанняў: Саюзу ветеранаў, “Белай Русі”, БРСМ і г.д.

“Правааабронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international