Барысаў: "Лібералізацыя" скончылася на ўзроўні аблвыканкама

2010 2010-01-28T12:30:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чыноўнікі Менскага аблвыканкама праявілі небывалую ўважлівасць да законнай просьбы грамадзян, якія вылучылі барысаўскага праваабаронцу Алега Мацкевіча ў склад абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Першы намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка па тэлефоне запрасіла Сяргея Салаша, прадстаўніка грамадзян, якія падпісаліся за вылучэнне Алега Мацкевіча, прыняць удзел у аб'яднаным паседжанні Менскага аблвыканкама і абласнога савета, на якім фармуецца выбарчая камісія. Але, падобна, "лібералізацыя" заканчваецца на ўзроўні аблвыканкама.

Яшчэ 25 студзеня ў Барысаўскі райвыканкам аналагічную заяву на ўключэнне ў склад ужо раённай выбарчай камісіі падала праваабаронца Марына Статкевіч. У заяве таксама ўтрымлівалася просьба пра прысутнасць на паседжанні органа, які фармуе камісію, Ільва Марголіна, прадстаўніка грамадзян, што вылучылі праваабаронцу.

На наступны дзень, 26 студзеня, заяву на ўключэнне ў склад выбарчай камісіі падала актывістка АГП Рэгіна Вільтоўская, пры гэтым пра жаданне прысутнічаць на паседжанні заявіў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхась Васільеў. У аргаддзеле абедзве  заявы прымаў Павел Жуга, які паабяцаў апавясціць пра хуткае паседжанне. Аднак, як высветлілася, учора, 27 студзеня, аб'яднанае паседжанне Барысаўскага выканкама і прэзідыума райсавета ўжо адбылося без запрашэння ўказаных асобаў, такім чынам, склад камісіі быў абраны  без грамадскага назірання.

Павел Жуга, да якога Марына Статкевіч звярнулася за тлумачэннямі, наконт таго, чаму не былі праінфармаваныя законныя прадстаўнікі грамадзян, якія вылучылі яе ў склад камісіі, паводле яе, адказаў, што аб'ява пра гэта мерапрыемства была змешчана на дошцы аб'яў у вестыбюлі райвыканкама. П. Жуга адмовіўся паведаміць Марыне Статкевіч і Міхасю Васільеву пра вынікі паседжання, парэкамендаваўшы шукаць гэту інфармацыю ў навінах мясцовай афіцыйнай прэсы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international