Менск: Нулявы эфект прысутнасці

2010 2010-01-28T12:11:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі гарадскі камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не вылучыў свайго кандыдата ў сябры Менскай гарадской выбарчай камісіі, спаслаўшыся на недастаткова высокі ўзровень магчымасцяў гэтай структуры.

Вылучэнцы ад Грамады пададзены толькі ў тэрытарыяльныя камісіі Брэста і Віцебску. А наогул, выбарчую кампанію ў мясцовыя Саветы дэпутатаў сябры БСДП жадаюць выкарыстаць як інфармацыйную - з мэтай данесці дэмакратычныя ідэі партыі да выбаршчыкаў.

- У тэрытарыяльных выбарчых камісіях адбываецца ўсяго толькі сумаванне пратаколаў, якія прыходзяць з участковых камісій, - патлумачыў дадзенае рашэнне Аляксей Сігаеў, старшыня Менскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада). - Вялікага ўплыву на ход выбарчага працэсу гэтыя камісіі аказаць не могуць, таму мы не жадаем распыляцца падчас гэтай выбарчай кампаніі. У часе парламенцкіх выбараў 2008 году, напрыклад, прадстаўнік нашай партыі, які быў сябрам акруговай выбарчай камісіі, выявіў парушэнне - пратакол, запоўнены алоўкам. З дапамогай кандыдата ў дэпутаты ад нашай партыі ён паспрабаваў даць ход гэтай справе, аднак хутка знайшліся рычагі ціску на гэтага кандыдата, і парушэнне замялі. Так што, у прынцыпе, эфект прысутнасці сябра нашай партыі ў складзе акруговай камісіі апынуўся нулявым.

Сацыял-дэмакраты жадаюць зрабіць стаўку на фармаванне ўчастковых выбарчых камісій, мяркуючы ў той жа час, што вялікай колькасці кандыдатаў у сябры гэтых камісій ім сабраць не атрымаецца, бо людзі, якія маюць досвед мінулых выбараў, баяцца наступстваў сваёй палітычнай актыўнасці.

Акрамя таго, адзін з кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП на мінулых мясцовых выбарах пазбавіўся працы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international