Мікалай Лазавік: Палітычныя партыі ўхіліліся ад удзелу ў працы тэрытарыяльных выбаркамаў

2010 2010-01-28T12:01:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybory-2110-lozovik.jpg

Палітычныя партыі Беларусі практычна  ўхіліліся ад удзелу ў працы тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Палітычныя партыі вылучылі толькі 149 сваіх прадстаўнікоў для працы тэрытарыяльных выбаркамаў. Гэта меней 1,1% ад агульнага ліку людзей, якія прэтэндуюць на ўдзел у працы камісій.

З іх больш за палову (82 чалавека) - прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, яшчэ 21 чалавек - ад партыі левых "Справядлівы свет" (былая Партыя камуністаў Беларусі).

Мяркуючы па лічбах, "пра рэальнае выкарыстанне палітычнымі партыямі тых правоў, якія ім надало новае выбарчае заканадаўства, казаць не даводзіцца", - лічыць Мікалай Лазавік. "Нашы чаканні, што палітычныя партыі праявяць вялікую актыўнасць, бо новае выбарчае заканадаўства пашырыла іх правы, не апраўдаліся. Магчыма, яны чакаюць ці ў іх такая тактыка, ці яны яшчэ "не прачнуліся" і не ўключыліся актыўна ў выбарчы працэс", - сказаў сакратар ЦВК.

Значна большую ініцыятыву па ўдзеле ў працы выбаркамаў праявілі грамадскія аб'яднанні Беларусі. Яны вылучылі 4 тыс. 151 сваіх прадстаўнікоў (ці 31,7% ад агульнага ліку прэтэндэнтаў на ўдзел у працы выбаркамаў). Мікалай Лазавік адзначыў асаблівую актыўнасць такіх грамадскіх аб'яднанняў, як "Белая Русь", БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў і ФПБ.

Ад працоўных калектываў паступіла 1 тыс. 590 заявак на ўдзел у працы выбаркамаў (12%). Найбольшая колькасць заявак атрымана ад грамадзян - 7 тыс. 216 (ці больш за 55%). Усяго для ўдзелу ў працы тэрытарыяльных выбарчых камісій было вылучана 13 тыс. 106 прадстаўнікоў ад грамадзян, працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. У цэлым у Беларусі будзе створана 1495 тэрытарыяльных выбарчых камісій і столькі ж Саветаў дэпутатаў. У тым ліку 6 абласных, 1 мінская гарадская, 118 раённых, 12 абласных (у гарадах абласнога падпарадкавання), 14 гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання), 56 пасялковых і 1288 сельскіх выбарчых камісій.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international